Дзень народнага календара «Стрэчанне»

#Чечерск_Ратуша_народныйкалендарь

А ВЫ ВЕДАЛІ?

Дзень народнага календара «Стрэчанне».Что гавораць мясцовыя жыхары аб Стрэчанні на Чачэршчыне?

Стрэчанне – гэта дзень як граніца паміж зімой і вясной, калі зіма з вясной сустракаюцца. Па пагодзе ў Стрэчанне меркавалі пра ўраджай і будучыні лета. Якая пагода на Стрэчанне, такая і будзе вясна. Калі на Стрэчанне раніцай снег – ураджай ранняга хлеба, калі ў поўдзень –сярэдніх, вечарам – позніх, калі певень нап’ецца вады – будзе гора пахару. Снег на Стрэчанне – зацяжная, дажджлівая вясна.

Запісана ў вёсцы Покаць, са слоў Дзюбанавай Марыі Сцяпанаўны, 1929 г.н., Дзюбковай Марыі Сцяпанаўны, 1928 г.н.

461