Віртуальны праект «У гасцях у 12 месяцаў»

Дадзены праект пазнаёміць з традыцыйнымі беларускімі абрадамі і святамі. Ён заснаваны на фальклорна-этнаграфічнай спадчыне Чачэрскага раёна, якая складае багаты пласт агульна-этнічнай народна-паэтычнай творчасці беларусаў. У мясцовым народным календары, цесна звязаным з працоўнай дзейнасцю чалавека, знайшлі адлюстраванне яго спрадвечныя клопаты пра ўраджай на палетках, прыплод свойскай жывёлы на падвор’і, сямейны дабрабыт.