Абрад "Ваджэнне куста"

На Тройцу дзеўкі збіраюцца разам і спраўляюць “дзявоцкае войска”. Адну з дзевак яны выбіраюць “кустом” і прыбіраюць яе галінкамі клёну, ліпы, на галаву адзяюць вянок з кветак. Ёй адводзіцца галоўная роля. Калі ета дзеўка ідзець па вуліцы, то нагадвае сапраўдны куст. Падышоўшы да першага двара, дзеўкі вадзілі карагоды і спявалі. Яны вызывалі хазяявоў з хаты. Калі гаспадыня выходзіла з хаты, дзеўкі акружалі яе і зноў вадзілі карагод. А тады пелі песню гаспадыні:

Ой, дзень добры, наша гаспадыня,

Ой, ці не вяліш нашаму кусту стаці,

Бочку мядочку прынявольнічкам даці,

На маладзенькім на ганачку гуляці.

Гаспадыня давала ім гасцінцы. Частавала і ета дзявоцкае войска рухалася да другой хаты і вадзіла новы карагод:

І так етыя дзеўкі абходзяць усе двары. Яны пяюць розныя песні, у первую вочарадзь – карагодныя. Пасля гэтага ішлі на возера. Там ладзілі песні, карагоды, танцы да позняй ночы. 

Запісана ў вёсцы Меркулавічы ад Павідзіш Валянціны Іванаўны, 1933 г.н.