Свята "Благавешчанне"

Благавешчанне.

Благавешчанне лічылася доўгачаканым празнікам. Гэта такі бальшы празнік, што дзеўка ў яго касы не пляце, а бусел гнязда не ў’е. Да Благавешчання ў нас не пяюць на вуліцы, а толькі ў хаце. А вось пасля Благавешчання на вуліцы можна пець. Мы яшчэ засталі, як карагоды вадзілі. Багата розных карагодных песень пелі:

Малодачка, чаго на вуліцу не выходзіш,

Дзеўкам таночкаў не выводзіш?

Дзевачкі мае, падружачкі,

А ў мяне дзіцятка маленькае,

Яно маленькае, драбненькае.

Яго некаму калыхаці.

Свёкарка сядзіць, не калыша,

Няхай сядзіць і не прадыша.

А свякруха сядзіць і жалее,

Штоб яна сядзела і акалела.

Запісана ў вёсцы Бабічы ад Лаўрыноўскай Ганны Міхайлаўны.