Свята "Пятроўка"

 

Пятро – гэта прастольны празнік. Гэты празнік маладзёж празнуе на возеры, распальваюць агонь, танцуюць. У ноч з Паўла на Пятра маладыя дзяўчаты сабіралі 12 цвяткоў з 12 палёў. Верылі ў тое, што калі гэтыя цвяткі пакласці на галаву і прачытаць загавар: “12 цвяткоў з разных палёў, 12 маладцоў; хто суджаны – пакажыся і на мяне паглядзі”, то можна было ўбачыць свайго суджанага.

Запісана ў вёсцы Бабічы ад Лаўрыноўскай Ганны Міхайлаўны, 1929 г.н.

 

Пятрок атраве лісток.

Пятро прыйшло – лета прайшло.

Зязюля кукуе да Пятра, а калі будзе кукавайць пасля Пятра – будзе доўгая восень, а калі да Пятра – будзе ранняя вясна. 

Запісана ў вёсцы Залессе ад Антончыкавай Лідзіі Ніканораўны, 1929 г.н.