Свята "Піліпаўка"

 

Пост цягнуўся 40 дней перад Ражством з 28 наябра па 6 январа. У пост не ядуць рыбы, мяса (у панядзелак,сярэду і пятніцу). Пасля Ніколы рыбу елі ў суботу і пятніцу. Няльзя было спраўляць свадзьбу.

Жанчыны ўвечар і ноччу пры свячах часалі, сучылі, дралі, наматвалі пражу. Кудзеліца – гэта первая нядзеля прадзення на Піліпаўку. У нас гаварылі: “Не лянішся прасці – добра апранешся”. Прымячалі надвор’е: калі ў Піліпаўку іней – будзе добры ўраджай на авёс. Калі хмарка ці снежна – май будзе мокры.

Запісана ў вёсцы Покаць

ад Дзюбковай Марыі Сцяпанаўны, 1928 г.н.