Православный праздник "Спас"

 

Ёсць 3 спасы. Першы прыпадае на 14 жніўня. Еты спас яшчэ называюць мядовы. Гавораць, што з гэтага часу пчолы ўжо перастаюць мёд назапашваць. Звычайна гэтым раннем гаспадар ідзець у цэркву, каб мёд пасвяціць. На гэты спас елі булкі з макам. Варожылі на маку.

Другі – самы галоўны спас. Ета было 19 жніўня. Яго завуць яблычным. У гэты дзень у цэркві асвячалі садавіну, якую нельга было есці да гэтага спаса. А больш усяго грэх быў есці яблыкі жанчынам, у якіх памерлі дзеткі.

Трэці спас (29 жніўня) – канец жніва. На гэты спас жанчынкі-жнеі ўпрыгожвалі стужкамі “бараду”.

Запісана ў Вёсцы Залаўе

ад Ганчаровай Ганны Іванаўны, 1907 г.н.