Пакровы (Пакроў Божай Маці)

У народным уяўленні паняцце «Пакроў» атрымала куды больш шырокі сэнс “Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду – лёдам, пчалу – мёдам, рыбу – луской, дрэва – карой, птаху – пяром, дзеўку –хлапцом”.

На Пакроў – зіма закрывала лета, а Бог пячатае зямлю. Пасля гэтага дня да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. З гэтага свята пачыналася зімаванне скаціны ў хлеве.

Пакрова зарыкала ў хляве карова...

Хто сее на Пакрове - не будзе мець чаго даць карове

“Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу.

Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны.

“Калі да Пакрова не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі”.

Пчаляры прымячалі: “Калі дажджлівы дзень на Пакровы - на наступны год пчолы збяруць багата мёду.

На Пакрова варажылі на замужжа: набіралі ў хвартух апалае лісце і вытрасалі з прыполу - куды вецер панясе, туды і замуж ісці.

 

Запісана ў вёсцы Усошнае

ад Казіначыкавай Фёклы Купрыянаўны, 1915 г.н.